15:07 Парламент Беларусі забараніў рэкламу піва

Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла ў другім чытанні праект закона "Аб рэкламе". За яго прыняцце прагаласавалі 90 дэпутатаў, супраць - 10. Згодна з новым законам, рэклама не павінна перавышаць 20% аб'ёму вяшчання для радыё- і тэлепраграм на працягу сутак. Пры гэтым з 18.00 да 22.00 рэклама не павінна перавышаць 30% аб'ёму вяшчання на працягу кожнай гадзіны. Упершыню законапраектам забараняецца рэклама патрэбы ў органах і тканках чалавека, заменнікаў груднога малака, наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, парнаграфічных матэрыялаў або іншых прадметаў парнаграфічнага характару, а таксама на рэкламу, накіраваную на ўцягванне патэнцыйных ахвяраў у гандаль людзьмі, прадастаўленне сэксуальных паслуг пад выглядам законнай дзейнасці, антыграмадскія паводзіны.

Новы закон таксама абмяжоўвае рэкламу піва і слабаалкагольных напояў. Цалкам забараняецца вонкавая рэклама піва, а таксама правядзенне любых рэкламных акцый, накіраваных на стымуляванне рэалізацыі дадзенага напоя.

Акрамя таго, законапраектам прадугледжваецца, што пры трансляцыі рэкламы ўзровень яе гуку, а таксама ўзровень паведамлення аб наступнай трансляцыі рэкламы не могуць перавышаць сярэдні ўзровень гуку перапыняемай рэкламай праграмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі