15:57 У Беларусі 127 наркаманаў на 100 тысяч чалавек

Узровень наркатызацыі насельніцтва ў Беларусі за апошнія 10 гадоў павялічыўся ў тры разы і ў мінулым годзе склаў 127 чалавек на 100 тысяч. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Шчурко, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Пры гэтым ён адзначыў, што ва Украіне ўзровень наркатызацыі складае больш за 280 чалавек на сто тысяч, у Расіі - больш за 250 чалавек.

Шчурко падкрэсліў, што за два гады на тэрыторыі Беларусі ліквідавалі восем падпольных лабараторый па вырабе наркотыкаў, з іх тры - у 2007 годзе. Ён таксама адзначыў, што за апошнія пяць гадоў аб'ём канфіскаваных у Беларусі антыдэпрэсантаў узрос у 577 разоў, метадону - у 136 разоў, амфетамінаў - у 22 разы, гераіну - у тры разы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі