16-гадовую беларускую плыўчыху дыскваліфікавалі за допінг
Вікторыя Мішусціна была ў рэзерве нацыянальнай зборнай Беларусі.
Як паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі, за выкарыстанне забароненых прэпаратаў плыўчыху з Гродна дыскваліфікавалі на 2 гады. Пакаранне працягнецца да 14 кастрычніка 2015 года.
Дарэчы, у спісе пакараных НАДА беларускіх спартоўцаў з 2011 года налічваецца ўжо 40 чалавек. Днямі туды залічылі і барца Уладзіслава Аніскевіча з Ліды. Яго дыскваліфікацыя скончыцца ў сакавіку наступнага года.
Фота — football-side.com