16 траўня ў Беларусі патаннелі курсы долара і еўра

16 траўня ў Беларусі патаннелі курсы долара і еўра

16 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара зноў зніжаецца — з 2,0930 да 2,0889 беларускага рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3459 да 2,3417 рубля. Курс расійскай валюты працягвае павышацца: сёння за 100 расійскіх рублёў даюць 3,2378 беларускага (у сераду — 3,2297).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют знізіўся на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі