16:02 Літоўская чыгунка змагаецца за беларускія грузы
Літоўская чыгунка намагаецца стаць асноўным партнёрам Беларусі па перавозцы грузаў у балтыйскія порты. Кіраўнікі беларускай і літоўскай чыгунак падпісалі пагадненне, якое
прадугледжвае значнае павелічэнне перавозак беларускіх грузаў
літоўцамі.
Штогод назіраецца тэндэнцыя да ўзрастання аб’ёма перавозак паміж Літвой і Беларуссю. Таксама літоўскія і беларускія чыгуначнікі спадзяюцца на плённае супрацоўніцтва па перавозцы транзітных грузаў з Казахстана ў кірунку балтыйскіх портаў.
Інфармуе БЕЛТА