16:03 Сёння ўначы беларусы змогуць убачыць зацьменне Месяца

Назіраць гэтую рэдкую астранамічную з'яву няўзброеным вокам змогуць жыхары ўсёй Еўропы, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі і ўсходняй часткі ЗША і Канады. Беларусы таксама змогуць нацешыцца поўным месячным зацьменнем, але пры ўмове, што ў гэты час небасхіл не будзе зацягнуты аблокамі.

Цень Зямлі цалкам закрые Месяц амаль на адну гадзіну і 20 хвілін.

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі Белдзяржуніверсітэта Альгерд Кузнечык, у нашай краіне ценявое зацьменне пачнецца а палове на дванаццатую гадзіну, пачатак поўнага зацьмення — у 00:43, максімальная фаза месячнага зацьмення — у 01:20, і скончыцца поўнае месячнае зацьменне каля дзвюх гадзін начы.

Павеадамляе агенства “Тэлеграф”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі