16:14 Каля Сафійскага сабора ў Полацку прагучыць начная опера
У рамках святкавання 1145-годдзя Полацка запланаваны незвычайны музычны праект - каля сцен Сафійскага сабора прагучыць начная опера. Як паведаміла загадчыца канцэртнага аддзела Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Лілія Емяльянава, канцэрт адбудзецца 1 чэрвеня.
Ён будзе доўжыцца дзве гадзіны - з 22.00 да поўначы пад адкрытым небам каля сцен полацкай святыні. У канцэрце возьме ўдзел Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы.
У яго выкананні прагучаць самыя розныя творы: арыі, класіка, джаз, аперэта. Квіткі на начную оперу коштам 25 тысяч рублёў будуць прадавацца ў Полацку і Мінску.