16:18 У Беларусі рыхтуецца адмена ільготаў дзяцей і студэнтаў
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў аўральным рэжыме
рыхтуецца законапраект, які адменіць льготы дзецям і студэнтам. Плануецца, пазбавіць дзяцей да трох гадоў бясплатных лекаў, якія ім зараз гарантуе закон. Навучэнцы і студэнты застануцца без 50%-й зніжкі на праезд у гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце. Разгляд законапраекта Палатай прадстаўнікоў запланаваны на канец траўня, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси».