16:31 Пракуратура падлічыла страты ад пажару на падбітым самалёце
Падлічаныя страты ад пажару на падбітым 9 сакавіка ў Самалі беларускім самалёце Іл-76. Яны склалі больш за 1,7 мільярды рублёў (больш за 790 тысяч долараў). Нагадаем, пракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы па фактах
катастрофаў у Самалі двух беларускіх транспартных самалётаў (другі быў
збіты 23 сакавіка, загінулі 9 членаў экіпажу і 2 авіятэхнікі).
Справы расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Пра агульныя страты ад катастрофаў двух самалётаў нічога не паведамляецца. Аднак вядома, што кошт аднаго Іл-76 вагаецца ад 25 да 50 мільёнаў долараў.
Справы расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Пра агульныя страты ад катастрофаў двух самалётаў нічога не паведамляецца. Аднак вядома, што кошт аднаго Іл-76 вагаецца ад 25 да 50 мільёнаў долараў.