16:39 "Белтэлекам" знізіў тарыфы на інтэрнет

"Белтэлекам" з 15 красавіка знізіў тарыфы на доступ у інтэрнет як для аператараў электрасувязі, так і для сваіх абанентаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба нацыянальнага аператара электрасувязі. Так, на беспарольны доступ у інтэрнет расцэнкі для юрыдычных асоб паніжаныя ў сярэднім на 10%. Цяпер яны зраўняліся з расцэнкамі для фізічных асоб.

На 10% знізіўся кошт пакетаў кругласутачнага безлімітнага доступу byfly. Для пастаўшчыкоў інтэрнет-паслуг, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў тарыфы на прадастаўленне паслуг па доступе ў інтэрнет зніжаны ў сярэднім на 10%.

Адбыліся змены і ў тарыфах Цэнтра апрацоўкі дадзеных: на 20% зніжаны кошт 1 Гб трафіку звыш улічанага ў абаненцкай плаце за паслугі хостынгу.

Летась, "Белтэлекам" зніжаў тарыфы тройчы: на паслугі вылучанага доступу ў інтэрнет на 27%, на прадастаўленне паслуг гарантаванай паласы прапускання на 40%, на камутаваны доступ на 12,5%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі