17:04 Мінск ніяк не можа выбіць з Масквы крэдыт
Масква прапанавала Мінску знайсці больш пераканаўчыя аргументы для атрымання крэдыту. Нагадаем, беларускі ўрад спадзяецца атрымаць ад Расіі стабілізацыйны крэдыт у памеры 1,5 мільярды долараў. Нядаўна з’явілася інфармацыя, што афіцыйны Мінск можа спадзявацца
толькі на атрыманне аднаго мільярда.
Стала вядома, што неабходнасць атрымання крэдыта беларускія чыноўнікі аргументуюць «падвышэннем цэнаў на расійскія энерганосьбіты, а таксама вымушаным увядзеннем дзяржаўных субсідый нафтаперапрацоўшчыкам з-за стратнасці перапрацоўкі на беларускіх заводах у новых умовах».
Аднак захады па ўвядзенні дзяржсубсідый для экспарцёраў непрымальныя для Расіі, якая рыхтуецца да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Пра гэта паведамляе агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, якое спасылаецца на крыніцы, блізкія да расійскага ўраду. Міністэрства фінансаў Беларусі зараз займаецца падрыхтоўкай больш пераканаўчай матывацыі для атрымання расійскіх грошай.