17:16 У БДУ абвяргаюць чуткі аб закрыцці факультэта міжнародных адносінаў

Ужо амаль падрыхтаванае рашэнне аб ліквідацыі факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аб гэтым паведаміў сайт «Беларускі партызан» са спасылкай на крыніцу з Міністэрства адукацыі. Ініцыятарам гэтай акцыі, нібыта, з’яўляецца Адміністрацыя прэзідэнта.

“Еўрапейскае радыё” датэлефанавалася да намесніка дэкана факультэта міжнародных адносінаў Дзмітрыя Рашэтнікава, які абвергнуў гэтую інфармацыю:

“Ніякай афіцыйнай інфармацыі няма з гэтай нагоды. Мы праводзім дні адчыненых дзвярэй, пакуль актыўна агітуем. Чуткі - гэта рэч такая, несур’ёзная. Факультэт працуе спакойна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі