17:24 Брэстчанаў абавяжуць купляць мясцовыя тавары

Брэсцкія прадпрымальнікі абавязаны ўключаць у асартыментны пералік тавары мясцовай вытворчасці. Сярод іх фігуруюць печыва «Ідылія», мясцовая гарэлка, шакалад і іншыя прадукты.

Кіраўніцтва Саюза прадпрымальнікаў Брэсцкай вобласці звярнулася ў аблвыканкам з запытам, у якім падвяргаецца сумненню законнасць пастановы Міністэрства гандлю аб уключэнні ў асартымент прадпрымальнікаў тавараў мясцовых вытворцаў.


Нягледзячы на тое, што некаторыя прадпрымальнікі станоўча ацэньваюць пастанову, у сябраў грамадскага аб'яднання застаюцца пытанні аб прымусовым асартыменце, які не вызначаецца разнастайнасцю.


Брэсцкім гандлярам спатрэбіцца заключыць дамовы з прадпрыемствамі, а гэта патрабуе часу і фінансавых уліванняў. На думку прадпрымальніка гандлёвага цэнтра «Гасцінны двор», пастанова ставіць мэтай падцягнуць айчынных вытворцаў, якія маюць праблемы з рэалізацыяй прадукцыі, ці знаходзяцца на мяжы банкруцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі