17:45 Сярога атрымаў амерыканскую візу

Амерыканскія ўлады выдалі беларускаму рэперу Сярогу візу, якая дазваляе яму ўезд у краіну. Нагадаем, што ў студзені сёлета спеваку анулявалі ўжо атрыманую візу. Падставай для гэтага стала, нібыта, «магчымая сувязь з расійскімі крымінальнымі структурамі». У выніку былі сарваныя шматлікія канцэрты, на якія ўжо былі раскупленыя квіткі.

Праблему ўдалося вырашыць з дапамогай сенатара ад штата Нью-Ёрк Карла Кругера, які звярнуўся ў справе Сярогі ў амерыканскае консульства ў Маскве. Пачынаючы з 21 красавіка з Злучаных Штатах адбудуцца шэсць канцэртаў Сярогі - у Сан-Францыска, Заходнім Галівудзе, Брукліне і Нью-Ёрку. Іх агульная назва - «Мільён долараў ЗША».


Інфармуе газета «Труд»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі