18 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У сераду, 18 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 2,0375 да 2,0256 беларускага рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,5122 да 2,5041 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2925 беларускага (дагэтуль — 3,2706).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.
Курсы долара і еўра ў Беларусі зніжаюцца з 12 красавіка. Перад гэтым два дні яны раслі на фоне рэзкага падзення расійскага рубля, выкліканага новымі амерыканскімі санкцыямі.