18:34 Віктар Каліна адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

Вядомаму выканаўцу Віктару Каліну і яго жонцы Святлане зменена мера стрымання.

 Як паведамілі у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, у сераду спявак адпушчаны са следчага ізалятара пад падпіску аб нявыездзе, яго жонка — пад заклад.


Абвінавачанне ў махлярстве было прад'яўлена Каліне 5 студзеня. У той жа дзень яго арыштавалі. 27 снежня ў Мінску была затрымана, а потым арыштавана яго жонка Святлана.


Яе затрымалі ў банку пры спробе незаконнага атрымання страхавой сумы ў памеры больш чым 71 млн рублёў у сувязі з нібыта выкраданнем у Маскве машыны, застрахаванай на 34 тыс. долараў.


Аўтамабіль "Мерседэс", які згодна з заявай Святланы Каліны быў выкрадзены, на самай справе быў прададзены, лічаць праваахоўныя органы. Сам спявак лічыць справу сфабрыкаванай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі