19:00 Украінская Рада не хоча антырасійскага транзітнага саюзу
Большасць
Вярхоўнай Рады Украіны
не падтрымае прапанаваную прэзідэнтам Літвы і ўхваленую ўкраінскім прэзідэнтам ідэю стварэння антырасійскага транзітнага саюзу, куды
можа ўвайсці і Беларусь.
Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка фракцыі Партыі
рэгіёнаў Васіль Хара. Партыя рэгіёнаў расцаніла ініцыятыву як выпад супраць
Масквы.
Такім чынам,
"саюз трох" па энергетычнай абароне Украіны, Літвы й Беларусі ад
аднабаковай залежнасці ад Расіі можа застацца толькі добрым намерам. Мяркуецца, што
пра гэта будуць размаўляць Віктар Юшчанка з Аляксандрам Лукашэнкам падчас
сустрэчы ў Кіеве.
Дадамо,
што дата візіту Лукашэнкі
дагэтуль афіцыйна не пацверджаная, хаця СМІ называюць магчымай дату 26 лютага.