2 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
2 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае рост — з 2,0980 да 2,1049 беларускага рубля. Курс еўра па-ранейшаму зніжаецца — з 2,3160 да 2,3122 беларускага рубля. Курс расійскай валюты павялічыўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1603 беларускага рубля (у пятніцу — 3,1577).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,11%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.