20 студзеня ў Беларусі чакаюцца ападкі
Снег, мокры снег і дождж пройдуць уначы на большай частцы Беларусі / Еўрарадыё
У пятніцу, 20 студзеня, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы месцамі па паўночным захадзе Беларусі чакаецца моцны снег, наліпанне мокрага снегу. У асобных раёнах будзе туман, на дарогах месцамі — галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў — слабы да ўмеранага.
Тэрмометры на працягу сутак пакажуць ад -1 па паўночным захадзе да +8 па паўднёвым усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.