20:07 Беларусам паабяцалі заробкі па 340 долараў

За год нашы прыбыткі павінны павялічыцца на 28 долараў. Па словах намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, заробкі беларусаў саступаюць толькі казахскім і расійскім.

Але затое пенсіі ў нас самыя высокія сярод краін садружнасці. Больш за ўсіх летась зараблялі мінчукі — 350 долараў у месяц, самыя маленькія заробкі адзначаны ў жыхароў Брэста — 244 долары.


Пры гэтым зарплату менш за 200 умоўных адзінак плаціць кожнае чацвёртае беларускае прадпрыемства. Цяжэй за ўсё прыходзіцца працаўнікам сельскай гаспадаркі — яны ў сярэднім атрымліваюць 172 долары за месяц.


Каб нафтавікам не было занадта няёмка з-за розніцы ў прыбытках перад вяскоўцамі, у краіне рыхтуецца дакумент, які будзе рэгуляваць узровень зарплаты на прадпрыемствах натуральных манаполій.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі