20:26 Еўропа прапанавала Беларусі правесці “Дзень адкрытых турмаў”

Еўропа прапанавала Беларусі правесці “Дзень адкрытых турмаў”. На гэта нашы ўлады дазволілі нямецкаму амбасадару наведаць у калоніі Аляксандра Казуліна.

 Днямі, адкрываючы слуханні па Беларусі, прэзідэнт Еўрапарламента Ганс Герт Петэрынг заклікаў беларускія ўлады "адчыніць дзверы турмаў і неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў".


Дыпламат зазначыў, што з-за ўскладнення адносінаў з Расіяй "беларускі рэжым загнаны ў кут". Еўропа прапаноўвае нашай краіне зрабіць “першы крок” з гэтага кута ў бок Еўрасаюза — пра гэта гаварыў кіраўнік ПАСЕ Рэне ван дэр Ліндэн, які нядаўна пабываў у Мінску з афіцыйным візітам.


Магчыма, першым крокам Беларусі стаў дазвол амбасадару Нямеччыны Марціну Хэкеру сустрэцца з Аляксандрам Казуліным. Пра гэта на ранішнім пасяджэнні Еўрапарламента ў Бруселі абвясціла жонка палітвязня Ірына Казуліна.


У нямецкай амбасадзе гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі