20:38 Наша краіна мае намер прадаваць свежае паветра

Беларусь разлічвае зарабляць мільёны долараў, прадаючы квоты на выкід парніковых эфектаў. Атрымліваць грошы такім чынам дазволіць Кіёцкі пратакол, да якога наша краіна далучылася тры месяцы таму.

Нацыянальная квота на выкід у атмасферу парніковых газаў для Беларусі складае 40 мільёнаў тон у год. Айчынная вытворчасць забруджвае атмасферу нашмат менш. Гэта дазволіць ёй прадаць частку сваёй квоты так званым “брудным” краінам.

Кошт адной тоны атмасферных адкідаў сёння ацэньваецца ад 5 да 12 долараў. Таму на гандлі свежым паветрам Беларусь можа зарабіць каля 400 мільёнаў долараў.

Аднак у Міністэрстве аховы прыроды і прыродных рэсурсаў заявілі, што наша краіна не будзе выстаўляць на продаж усю нацыянальную квоту за 5 гадоў. У запасе будзе пакінуты рэзерв для ўласнай эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі