21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. ЮНЭСКА заснавала яго ў 1999 годзе ды заклікае абараніць моўную і культурную разнастайнасць свету, згадаць пра мовы, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Вялікія праблемы і ў беларускай мовы, якая зусім нязначна прысутнічае ў той жа сістэме адукацыі. ТБМ спрабуе стварыць нацыянальны ўніверсітэт, у якім выкладанне было б беларускамоўным.
З нагоды дня роднай мовы тэлеканалы АНТ і СТБ зрабілі свае інфармацыйныя праграмы беларускамоўнымі. Праўда, толькі на адзін дзень. На сайце АНТ сёння навіны змяшчаюцца на беларускай мове.