23 красавіка курс долара ў Беларусі крыху вырас

23 красавіка курс долара ў Беларусі крыху вырас

У панядзелак, 23 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зніжаўся ў нашай краіне больш за тыдзень, але сёння вырас — з 2,0035 да 2,0055 беларускага рубля. Курс еўра працягвае зніжацца — з 2,4702 да 2,4592 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2428 беларускага (дагэтуль — 3,2694).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,49%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі