23 жніўня – дзень памяці ахвяраў фашызму і камунізму

Напярэдадні Дня памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў, Пінск наведаў Міхась Южук, ізраільцянін, былы вязень Пагост-Загародскага і Ганцавіцкага гета (сёньня Пагост-Загародск – вёска Пінскага раёна). Пасьля вайны Міхась на свой кошт усталяваў на месцах трагедый чатыры помнікі яўрэям-землякам - ахвярам Галакосту.
Нагадаю, Рух “За Свабоду”, Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Саюз палякаў Беларусі, Беларускае Шуманаўскае Таварыства, аргкамітэтэт па стварэнні Руху “Разам” заклікалі адзначыць Дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў - фашызму і камунізму.  Самі грамадскаія дзеячы ў дзень выправяцца ў “Катынь”-  месца, дзе палеглі 15 тысяч ахвяраў савецкага рэжыму розных нацыянальнасцяў – палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў.

Рашэнне пра агульнаеўрапейскае ўшанаванне ахвяраў нацызму і сталінізму ў дзень 23 жніўня было прынята сёлета на парламенцкай асамблеі АБСЕ. Гэты дзень быў абраны невыпадкова – менавіта 23 жніўня 1939 году быў падпісаны пакт Молатава-Рыбентропа, калі былі падзелены сферы ўплыву саветаў і нацысцкай Нямеччыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі