24 красавіка ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У аўторак, 24 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША пасля ўчорашняга росту зноў пайшоў наніз — з 2,0055 да 2,0034 беларускага рубля. Курс еўра таксама зніжаецца — з 2,4592 да 2,4437 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2492 беларускага (у панядзелак — 3,2428).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.