24 лютага ў Беларусі пацяплее да +4
У Беларусь ідзе пацяпленне / pixabay.com
У пятніцу, 24 лютага, у Беларусі будзе воблачна, уначы — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Зранку і ўдзень у многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца. З гэтай прычыны сіноптыкі абвясцілі на пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па захадзе да 14 марозу па ўсходзе Беларусі. Удзень чакаецца -1...+4, а па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 7 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.