24 жніўня ў Беларусі будзе да +33
У сераду, 24 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 14-20 са знакам "плюс", удзень чакаецца 28-33 цяпла. У сувязі з гарачынёй сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.