25 лютага ў Беларусі чакаюцца моцныя ападкі і галалёдзіца на дарогах
Зімой у Беларусі / БЕЛТА
У суботу, 25 лютага, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Удзень месцамі па краіне прагназуюцца моцныя ападкі. У асобных раёнах будзе слабы туман, на дарогах — галалёдзіца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы галалёд. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+4, удзень прагназуецца 1-7 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.