25 верасня ў Вільні пройдзе Беларускі праваабарончы форум
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і стратэгія дзейнасці праваабарончай супольнасці краіны будуць абмяркоўвацца на Беларускім праваабарончым форуме, які пройдзе ў Вільні 25 верасня, паведамляе БелаПАН. Напярэдадні, 24 верасня ў літоўскай сталіцы пройдзе Міжнародная канферэнцыя па правах чалавека ў Беларусі і краінах Балтыі. Яе ўдзельнікі разгледзяць сітуацыю ў гэтай сферы і становішча праваабарончых арганізацыяў у краінах рэгіёну, а таксама абмяркуюць асноўныя праблемы і перспектывы ў гэтай галіне.
На канферэнцыю прыедуць не толькі беларусы і прадстаўнікі Балтыі, але і праваабаронцы з балканскага рэгіёну, Заходняй Еўропы і Ўсходняй Афрыкі.
На канферэнцыю прыедуць не толькі беларусы і прадстаўнікі Балтыі, але і праваабаронцы з балканскага рэгіёну, Заходняй Еўропы і Ўсходняй Афрыкі.