30 тон беларускага марозіва не прапусцілі ў Расію

30 тон беларускага марозіва не прапусцілі ў Расію

22 чэрвеня ў пункце пропуску "Чырвоная Горка" ў Смаленскай вобласці інспектары Рассельгаснагляду забаранілі ўвоз дзвюх партый марозіва Мінскага холадакамбіната №2, інфармуе milknet.ru.

Агульная вага дзвюх партыяў грузу склала 29,96 тоны. Марозіва везлі ў Маскву і Смаленскую вобласць.

Расійскія інспектары выявілі, што электронныя ветэрынарныя сертыфікаты на прадукцыю былі запоўненыя з парушэннямі і не змяшчалі ўсе неабходныя звесткі. У прыватнасці, у адным з сертыфікатаў нумар машыны і нумар міжнароднай таварна-транспартнай накладной CMR не адпавядалі фактычным звесткам, а ў другім — нумар машыны і ўвогуле не быў пазначаны.

Такія парушэнні, на думку інспектараў Рассельгаснагляду, могуць сведчыць пра недастатковы ўзровень кантролю пры адпраўцы грузу. Таму абедзве партыі марозіва былі вернутыя адпраўніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі