323 беларусаў могуць дэпартаваць з ЗША

Дэпартацыя, ілюстрацыйнае фота

Дэпартацыя, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Мінімум 323 грамадзян Беларусі могуць дэпартаваць з ЗША, бо яны знаходзяцца ў чорным спісе іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE). Пра гэта піша партал "Беларусы і рынак".

Насамрэч спіс можа быць большым, бо ўладальнікі пашпартоў СССР уваходзяць у асобны чорны спіс. У ім 337 чалавек, сярод якіх, імаверна, знойдуцца і тыя, хто нарадзіўся або рос на тэрыторыі БССР.

Агулам у спіс з канчатковымі пастановамі аб высылцы ўвайшлі 1 445 549 неграмадзян ЗША. Найбольшая колькасць з Гандураса — 261 651 чалавек. Другое месца займае Гватэмала — 253 413 чалавекі. Замыкае тройку лідараў Мексіка — 252 044 чалавекі.

Сярод грамадзян краін былога СССР дэпартацыя пагражае 3518 расіянам, 2808 армянам і 1862 украінцам. З іншых нашых суседзяў на гістарычную радзіму могуць вярнуцца 259 грамадзян Латвіі і 125 — Літвы.

Ёсць у спісе на дэпартацыю і палякі — іх 2303.

Масавую высылку мігрантаў, якія нелегальна перабываюць у ЗША, амерыканскія ўлады пачалі праз некалькі дзён пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі