34,1 градуса — новы тэмпературны рэкорд дня

34,1 градуса — новы тэмпературны рэкорд дня

Новыя тэмпературныя рэкорды ўсталяваныя 2 ліпеня ў Беларусі. У Стоўбцах і ў Пінску слупкі тэрмометраў падняліся да адзнакі 34,1 градуса вышэй за нуль. Папярэдні максімум быў роўны 33,9 градуса і яго зафіксавалі ў Жыткавічах 2 ліпеня 1938 года.

Пры гэтым у Стоўбцах пабіты рэкорд 17-гадовай даўніны (30,7 градуса), а ў Пінску — 101-гадовай (31,8).

У Мінску паветра прагрэлася да 34 градусаў і гэта стала новым максімумам дня (раней найгарачэйшым было 2 ліпеня 1938 года). Таксама субота стала найгарачэйшым днём лета-2016, аднак да паўтарэння рэкорда ліпеня за ўвесь перыяд метэаназіранняў не хапіла аднаго градуса (35 градусаў 29 ліпеня 1936 года).

Абноўленыя максімумы 24-гадовай даўніны ў Брэсце (32,2 супраць 30,6) і ў Гродна (32,5 супраць 30).

Пры гэтым ва ўсходніх раёнах прайшлі дажджы. У Бярэзіна выпала 54 мм ападкаў або 54 літра вады на квадратны метр тэрыторыі, што складае 60% ад ліпеньскай нормы, паведамляе БелаПАН.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі