4 сакавіка ў Беларусі чакаецца мокры снег, па поўдні — з дажджом
Мокры снег і вецер чакаюцца 4 сакавіка / pixabay.com
У суботу, 4 сакавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — снег, мокры снег, удзень па поўдні — з дажджом. Удзень месцамі чакаецца завея. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы парывісты, зранку і ўдзень — моцны парывісты.
Тэрмоетры ўначы пакажуць -5...+1, удзень чакаецца ад 1 марозу да 5 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.