40 беларускіх турыстаў захрэслі ў аэрапорце Стамбула
Southwind Airlines
40 турыстаў з Беларусі захрэслі ў Стамбуле, бо турэцкай авіякампаніі забаранілі лятаць над ЕС.
Палёты забаранілі Southwind Airlines — самалётам гэтай авіякампаніі больш за 40 беларусаў павінны былі 30 сакавіка ляцець у Мінск. Рэйс адмянілі, і пасажыры даведаліся пра гэта за некалькі гадзін да палёта.
Ім прызначылі новы рэйс на 31 сакавіка ў 20:00. У Мінску ён павінен быць у 1:40 1 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.