480 тысяч долараў зарабіў Хацкевіч у зборнай
480 тысяч долараў зарабіў Аляксандр Хацкевіч падчас працы на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе (кіраўнік АБФФ Сяргей Румас паведаміў, што паводле кантракта Хацкевіч зарабляў 240 тысяч долараў у год).
Пры Хацкевічы зборная Беларусі правяла 18 матчаў (афіцыйных і таварыскіх), атрымаўшы па 6 перамог, паразаў і нічыіх.