500 Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшліся па цэнтры Гродна
![Шэсце Дзядоў Марозаў у Гродне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/1-8-925x641.jpg.webp?itok=4epxq6a3)
Шэсце Дзядоў Марозаў у Гродне / PUL4REGION
У Гродне прайшоў марш Дзядоў Марозаў і Снягурак. У шэсці па цэнтры горада прынялі ўдзел каля 500 навагодніх персанажаў.
І не толькі. Далучыліся да калоны і іншыя казачныя персанажы. Прыйшоў на свята і сімвал надыходзячага года — Цмок.
Калона Дзядоў Марозаў і Снягурак прайшла па пешаходнай вуліцы Савецкай. Шэсце завяршылася на галоўнай плошчы Гродна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.