6 ліпеня ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У пятніцу, 6 ліпеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — на 0,0033 рубля і складае 1,9859. Як інфармавала Еўрарадыё, апошні раз курс долара дасягнуў 2 рублёў 28 чэрвеня, аднак ужо на наступны дзень ён знізіўся. На першых таргах ліпеня ён крыху вырас, пасля чаго зноў пайшоў уніз.
Сёння курс еўра таксама знізіўся — на 0,0009 рубля і складае 2,3246. Курс расійскага рубля вырас — на 0,0009 беларускага рубля да 3,1447.