87-гадовая маці палітвязня Яўгена Афнагеля не трапіла на спатканне да сына
Плот з калючым дротам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
87-гадовая маці палітзняволенага актывіста Яўгена Афнагеля спрабавала сёння трапіць на спатканне да сына, але сустрэча не адбылася. Пра гэта стала вядома праваабаронцам. У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС пажылую жанчыну запэўнілі, што яна можа ехаць на сустрэчу. Яна прыехала з Мінска ў Гомель і толькі там даведалася, што дазволенае раз на год спатканне не адбудзецца: Яўгена Афнагеля адправілі ў карцар. Што зрабілася прычынай, праваабаронцам невядома. Праз цяжкую дарогу і перажыванні ў жанчыны падняўся ціск.
Нагадаем, актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля затрымалі ў верасні 2020 года. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ). Разам з ім судзілі і іншых актывістаў "Еўрапейскай Беларусі", а таксама Паўла Севярынца. У траўні мінулага года ім вынеслі прысуд, Афнагелю прызначылі сем гадоў калоніі. Але затым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў Магілёўскую турму № 4. За час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.