Паўла Севярынца пакаралі за скандаванне "Верым! Можам! Пераможам!" у судзе

Паўла Севярынца пакаралі за скандаванне "Верым! Можам! Пераможам!" у судзе

Палітвязня Паўла Севярынца пакаралі за скандаванне ў судзе, паведаміла яго жонка.

"За ўчорашняе "Верым! Можам! Пераможам!" Павел дзень правёў у адстойніку. Такія светлыя словы ў беларускай турме, на жаль, не даруюць", — напісала Вольга Севярынец у Фэйсбуку.

25 траўня ў Магілёве быў абвешчаны прысуд групе палітвязняў. Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча асудзілі на 7 гадоў калоніі, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Дзмітрыя Казлова — на 5 гадоў, Ірыну Шчасную — на 4 гады калоніі. 

Пасля вынясення прысуду Севярынец заявіў, што ніякага суда не было. З яго падачы ўсе палітвязні пачалі скандаваць: "Верым! Можам! Пераможам!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі