91 кіламетр Прыпяці ўсё ж здалі ў арэнду “Мазырскаму таварыству рыбаловаў”

91 кіламетр Прыпяці ўсё ж здалі ў арэнду “Мазырскаму таварыству рыбаловаў”

У Мазырскім райвыканкаме завяршыўся аўкцыён па здачы ў арэнду адрэзку Прыпяці на 91 кіламетр. Аўкцыён безальтэрнатыўна выйграла “Мазырскае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Дзмітрый Багачоў, які збіраў подпісы за адмену аўкцыёну.

Дзмітрый Багачоў: “Аўкцыён быў 1 гадзіну 40 хвілінаў. Нават СМІ не пусцілі туды. Быў адзін прэтэндэнт толькі — яму і аддалі. Мы адправілі нашы 5200 подпісаў у Гомельскі аблвыканкам, а таксама ў пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта”.

Рыбакі пратэстуюць супраць такой арэнды ракі, бо многія жывуць рыбалоўствам, а плаціць грошы арандатарам за рыбалку не змогуць. Напрыклад, у Прыпяцкім запаведніку адзін дзень рыбалкі з берага каштуе 40 рублёў, з чаўна — 70.

91 кіламетр Прыпяці — гэта вялікі кавалак ад Нароўлі амаль да Петрыкава. Але рыбакі, якія пратэстуюць супраць здачы ракі ў арэнду, не збіраюцца спыняцца і чакаюць адказу ад чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі