ААН пацвердзіць факт выкарыстання хімічнай зброі ў Сірыі

Справаздача ААН, публікацыя якой чакаецца ў пачатку наступнага тыдня, “цалкам” пацвердзіць факт выкарыстання ў Сірыі хімічнай зброі, заявіў генсек арганізацыі Пан Гі Мун.



Ён таксама заявіў, што сірыйскі прэзідэнт Башар Асад здзяйсняў “злачынствы супраць чалавецтва”, але не сказаў, каго менавіта лічаць вінаватымі ў выкарыстанні хімічнай зброі. Паводле Пан Гі Муна, пошук вінаватых не ўваходзіў у задачы місіі інспектараў ААН у Сірыі.



Між тым у Жэневе працягваюцца перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША наконт выпрацоўкі механізму перадачы сірыйскай хімічнай зброі пад міжнародны кантроль у адпаведнасці з прапанаванай раней Масквой ініцыятывай, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі