Абаронца БАТЭ перайшоў у кіпрскі АПАЭЛ
Абаронца футбольнага клуба БАТЭ Дзяніс Палякоў перайшоў у кіпрскі АПАЭЛ, паведамляе прэс-служба барысаўскай каманды.
Палякоў адгуляў за БАТЭ шэсць сезонаў. Ён згуляў у 200 афіцыйных паядынках, у якіх забіў 7 галоў і аддаў 8 дзейсных перадач. Чатыры разы спартовец уваходзіў у спіс "22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі", шэсць разоў у складзе БАТЭ станавіўся чэмпіёнам Беларусі, адзін раз — уладальнікам Кубка краіны і чатыры — Суперкубка Беларусі.
АПАЭЛ — самы тытулаваны клуб Кіпра. Гэта 26-разовы чэмпіён краіны, 21-разовы ўладальнік Кубка краіны і 13-разовы пераможца Суперкубка. Акрамя таго, клуб гуляе Лізе чэмпіёнаў і Лізе Еўропы.