Абаронцы Хімкінскага лесу: “Гэта не наш метад, у нас выключна мірныя акцыі”

Атака расійскай амбасады "кактэйлямі Молатава" не мае прамога дачынення да абаронцаў Хімкінскага лесу. Такім чынам беларускія анархісты проста падтрымалі сваіх расійскіх таварышаў, мяркуе маскоўскі актывіст Яраслаў Марозаў: Марозаў: “Група расійскіх анархістаў тое самае зрабіла з Хімкінскай адміністрацыяй на знак салідарнасці з абаронцамі Хімкінскага лесу. Пасля чаго пачалася масавае цкаванне расійскіх анархістаў і антыфашыстаў. Я думаю, што вашыя анархісты такім чынам проста падтрымалі сваіх таварышаў. Гэта не мае прамога дачынення да абаронцаў Хімкінскага лесу, да якога я належу.

У нашага руху (абароны Хімкінскага лесу) зусім іншыя метады працы. У нас выключна мірныя акцыі, мы ніколі не парушаем законаў, карыстаемся тымі правамі, якія ў нас яшчэ ёсць – мітынгі, пікеты, звароты, заявы і г.д.”
.

Нагадаем, адказнасць за атаку на расійскую амбасаду ўзяла на сябе група анархістаў "Сябры свабоды". У сваёй заяве яны паведамілі, што правялі гэтую акцыю на знак салідарнасці з абаронцамі Хімкінскага лесу ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі