Абарону для рэзідэнцыі Лукашэнкі закупілі ў Ізраілі

Пра гэта піша расійская газета "Известия". Паводле інфармацыі расійскіх журналістаў, Федэральная служба аховы Расіі закупляе ў Ізраілі некалькі камплектаў супрацьтаранных блакатараў. Іх паставяць каля дзяржустановаў.

Блакатары — гэта сталёвыя высоўныя слупы. З-пад дарожнага пакрыцця яны падымаюцца максімум за 5 секундаў. Задача такога прыстасавання — спыніць машыну з тэрарыстамі ці выбухоўкай да ўезду на тэрыторыю ахоўванага аб'екта. Напрыклад, два блакатары спыняюць сярэдні грузавік, які рухаецца на хуткасці 45-75 км/г. Часцей за ўсё блакатары знаходзяцца пад зямлёй, каб не замінаць праезду службовага транспарту.

Менавіта такія блакатары, як піша газета, былі закупленыя для рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Пабачыць іх можна каля Адміністрацыі прэзідэнта з боку вуліцы Чырвонаармейскай.

Фота — izvestia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі