Абавязковы масачны рэжым уведзены на Гомельшчыне
На тэрыторыі Гомельскай вобласці з 9 лістапада ўведзены абавязковы масачны рэжым. Такое рашэнне прыняў кіраўнік вобласці Генадзь Салавей, піша "Гомельская праўда".
Маскі трэба будзе выкарыстоўваць абавязкова пры ўваходзе ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, культуры і адукацыі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, грамадскі транспарт ды іншыя аб'екты.
Таксама на тэрыторыі вобласці будзе дзейнічаць комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюду каранавіруса.
Між іншага, масачны рэжым абгрунтоўваецца тым, што жыхары вобласці не вытрымліваюць сацыяльную дыстанцыю.
Акрамя ўвядзення масачнага рэжыму ў вобласці з сённяшняга дня скарачаецца колькасць масавых мерапрыемстваў.
Як распавядала Еўрарадыё, 6 лістапада абавязковы масачны рэжым быў уведзены ў Магілёве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.