Абвастрэнне пасля атакі на пэйджары: Ізраіль і "Хезбала" абменьваюцца ракетамі

Ізраіль атакуе пазіцыі "Хезбалы" на поўдні Лівана

Ізраіль атакуе пазіцыі "Хезбалы" на поўдні Лівана / Reuters

Уначы "Хезбала" выпусціла больш за сотню ракет па паўночным Ізраілю. Групоўка заявіла, што атакавала вайсковыя аб'екты, піша ВВС.

Пасля Ізраіль заявіў, што нанёс удары ў адказ па аб'ектах "Хезбалы". Са слоў прадстаўніка ЦАХАЛ Даніэля Хагары, дзясяткі Ізраільскіх знішчальнікаў пачалі наносіць удары па Паўднёвым Ліване "пасля выяўлення "Хезбалы". Хагары заяўляе, што групоўка рыхтавалася адкрыць агонь па ізраільскай тэрыторыі.

Ізраільскія вайскоўцы папярэдзілі, што ўдары па "Хезбале" "працягнуцца і будуць узмацняцца".

Раней на гэтым тыдні 39 чалавек загінулі і тысячы атрымалі раненні пасля таго, як у Ліване на працягу двух дзён выбухалі пэйджары і рацыі, якія выкарыстоўваюцца "Хезбалой". Ізраіль не ўзяў на сябе адказнасць. Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк заявіў, што выбухі пэйджараў і рацый з'яўляюцца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі