Следам за пейджарамі ў "Хезбалы" ў Ліване сталі выбухаць партатыўныя рацыі

Выбухі ў Ліване

Выбухі ў Ліване / Reuters

18 верасня ў Ліване адбылася серыя выбухаў партатыўных рацый у баевікоў "Хезбалы", паведамляе Reuters.

У сацсетках пішуць пра выбухі ў Бейруце, а таксама на поўдні Лівана. Адзін з выбухаў, як гаворыцца, адбыўся на пахаванні чатырох чалавек, загінулых напярэдадні пры выбухах пэйджараў у байцоў "Хезбалы".

Паводле звестак Reuters, "Хезбала" закупіла рацыі, якія цяпер выбухаюць, пяць месяцаў таму — прыкладна ў той жа час, калі і пэйджары.

Колькасць загінулых і пацярпелых пакуль невядомая.

Масавыя выбухі пэйджараў у баевікоў "Хезбалы" адбыліся 17 верасня. Раненні атрымалі каля 3000 чалавек. Загінулі 12 чалавек, у тым ліку двое дзяцей.

Паводле звестак Reuters, гэта была аперацыя ізраільскай разведслужба "Масад", якая заклала ў выбухоўку ў прылады, заказаныя "Хезбалой" для сваіх байцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі