Абвешчаны новы склад Еўракамісіі

Старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу абвясціў аб размеркаванні партфеляў у новым складзе выканаўчага органа ЕС. Камісарам па энергетыцы будзе немец Гюнтэр Этынгер, пашырэнне ЕС і еўрапейскую палітыку суседства будзе курыраваць чэх Штэфан Фюле, юстыцыю і асноўныя правы чалавека — камісар з Люксембурга Вівіян Рэдынг, унутраныя справы — шведка Сэсілія Мальстрэм, гандаль — бельгіец Карэл дэ Гюхт.

Як адзначае "Інтэрфакс", усе камісары перад прызначэннем пройдуць слуханні ў Еўрапарламенце, а камісія ў цэлым павінна быць зацверджаная Еўрапарламентам у канцы студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі