Абвінавачаны ў крадзяжы сышоў з суда, купіў смартфон і быў амніставаны

Абвінавачаны ў крадзяжы сышоў з суда, купіў смартфон і быў амніставаны

Абвінавачаны ў крадзяжы смартфона падчас перапынку ў судзе купіў новы і быў амніставаны. Гэты выпадак адбыўся ў Баранавічах. Мясцовы суд разглядаў справу непрацуючага мясцовага жыхара. Як піша газета "Наш край", мужчына разам з таварышам распіваў алкагольныя напоі, а калі той заснуў, забраў яго мабільны тэлефон коштам 380 рублёў. Яго ён збіраўся прадаць, каб купіць алкаголь. Але ўсё скончылася крымінальнай справай і судом.

На судовым працэсе мужчыне паведамілі, што яму пагражае два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. І пад амністыю ён не трапляе, паколькі не кампенсаваў пацярпеламу шкоду. Абвінавачаны хутка прыняў рашэнне і папрасіў аб'явіць перапынак. За гэты час ён купіў новы мабільны тэлефон і ў судзе ўручыў яго свайму таварышу. Паколькі матэрыяльны ўрон быў кампенсаваны, мужчыне было прызначана больш мяккае пакаранне — адзін год абмежавання волі, але ўжо без накіарвання ў папраўчую ўстанову.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі